Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Партызаны

Эдуард Балеслававіч Нордман нарадзіўся 25 лютага 1922 г. у г. Рэчыцы Гомельскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці). Пасля смерці бацькі, камандзіра Чырвонай арміі,у 1930 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме, затым у сямі калгасніка. З 1937 г. вучыўся ў тэхнікуме, з 1939 г. – старшы піянерважаты ў школе.

Валерый Паўлавіч Асташонак нарадзіўся 15 студзеня 1922 г. у в. Слабада Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна Віцебскай вобласці. У школе яму найлепш давалася гісторыя, збіраўся ў 1941 г. паступаць на гістфак педагагічнага інстытута, але перашкодзіла вайна.

Таццяна Іванаўна Самцова нарадзілася 1 студзеня 1922 г. у в. Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1939–1941 гг. – студэнтка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на тэрыторыі Мінскай вобласці – была сувязной у партызанскім атрадзе № 212.

Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 г. у вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васіля Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.

На другі дзень вайны ў лесе ля в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці арганізавалася група байцоў і камандзіраў (каля 300 чалавек), якія адсталі ад часцей Чырвонай арміі, пад камандаваннемлейтэнанта Сяргея Сяргеевіча Шыканава, камандзіра кулямётнай роты 125-га палка. Было вырашана застацца ў Старасельскім лесе і арганізаваць партызанскі рух у тыле ворага. 25 чэрвеня 1941 г. быў створаны Старасельскі партызанскі атрад — першы на Жабінкаўшчыне.

           Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

Васілій Аляксеевіч Пятроў нарадзіўся ў 1906 г. у Маскве ў сям’і рабочага. З 1924 г. на камсамольскай, гаспадарчай і савецкай рабоце. У 1926 г. прыняты ў ВКП(б). У 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію.

Архіп Зіноўевіч Пратасеня нарадзіўся 11 лютага 1906 г. у мястэчку Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1928 г. на гаспадарчай і савецкай рабоце ў Старобінскім і Любчанскім раёнах. У 1932 г. прыняты ў КП(б)Б.

Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў нарадзіўся 20 лістапада 1906 г. у вёсцы Вялікія Кайбіцы Свіяжскага павета Казанскай губерні (цяпер Апастаўскага раёна Рэспублікі Татарстан) у рабочай сям’і. У 1927 г. уступіў у ВКП(б). Скончыў Казанскі камуністычны ўніверсітэт (1932). У 1934 г. быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940).

Сяргей Георгіевіч Жунін нарадзіўся 18 жніўня 1906 г. у сяле Мядзведзіцкае Кашынскага павета Цвярской губерні (цяпер Кімрскага раёна Цвярской вобласці). У сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, бацьку ў час Першай сусветнай вайны прызвалі ў армію, адправілі на фронт, з якога ён не вярнуўся. Сяргей скончыў чатыры класы мясцовай школы, працаваў у родным сяле, дапамагаў маці выхоўваць малодшых братоў.

Старонка 3 з 6